У ноч на 25 сакавіка невядомыя патрыёты вывесілі ў людных месцах беларускія нацыянальныя сьцягі. Такім чынам яны павіншавалі жыхароў Бярозаўкі з Днём Волі. Шмат хто мог іх пабачыць ідучы на працу і з працы. Многія фатаграфавалі сьцягі на мабільныя тэлефоны. Сьцягі ўпрыгожвалі горад да паловы на дзясятую гадзіну, пасьля чаго былі зьнятыя пры дапамозе спэцтэхнікі службы ЖКГ.