|
Суббота, 25.10.2025, 20:42 Приветствую Вас Прохожий
Регистрация Вход |
Главная » 2008 » Июнь » 12
Аднаго зь менскіх лідэраў Моладзі БНФ Юрася Дзешука тэрмінова забіраюць у войска. У гэтым годзе хлопец скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ён ужо здаў дзяржаўны іспыт і абараніў дыплём. 27 чэрвеня Юрась павінны атрымаць дыплём аб вышэйшай адукацыі. Тыдзень таму назад хлопца выклікалі ў Раённы ваенны камісарыят для гутаркі з прадстаўніком часткі № 5448 г. Менска. Высьветлілася, што Юрась павінен служыць у Вайсковай чатцы Міністэрства ўнутраных спраў у Менску. Поводле Юрася Дзешука, улады выкарыстоўваюць новы мэтад барацьбы з палітычна актыўнымі маладымі людзьмі. "Абсалютна відавочна, што забіраюць мяне ў МУС ня проста так, а з мэтаю перавыхаваньня, - кажа Юрась Дзяшук. - Калі б такой мэты не было, мяне б накіравалі ў частку ў Горадзенскай вобласьці, адкуль я паходжу і дзе я прапісаны". Нагадаем, што пад пагрозаю службы ў войску зараз знаходзяцца сябры Моладзі БНФ Алесь Каліта, Антось Каліноўскі, Франак Вячорка. Незаконна знаходзіцца ў частцы Зьміцер Жалезьнічэнка.
Просмотров:
2311
|
Добавил:
niXonbI4
|
Дата:
11.06.2008
| |
|
| Календарь новостей |
| « Июнь 2008 » |
| Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
| | | | | | | 1 | | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | | 30 | |
| Статистика |
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
|